Евразийский
научный
журнал
Заявка на публикацию

Срочная публикация научной статьи

+7 995 770 98 40
+7 995 202 54 42
info@journalpro.ru

Трансфармацыя функцый мастацтва ў сучасным свеце

Поделитесь статьей с друзьями:
Автор(ы): Овчинников Дмитрий Игоревич
Рубрика: Искусствоведение
Журнал: «Евразийский Научный Журнал №5 2016»  (май)
Количество просмотров статьи: 2425
Показать PDF версию Трансфармацыя функцый мастацтва ў сучасным свеце

Аўчыннiкаў Дзмiтры Iгаравiч, студэнт Новасыбiрскага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэту

Мастацтва як вiд творчай дзейнасцi чалавека здаўна займала асаблiвае месца ў ягоным жыццi. Менавiта з дапамогай мастацтва як сродка адлюстравання рэчаicнасцi ён пазнаваў навакольны свет, развiваў сваю свядомасць, а таксама перадаваў свае веды наступным пакаленням – першапачаткова ў выяўленчай форме, а затым, са з’яўленнем пiсьмовасцi, i ў выглядзе апiсанняў. Вядома, што мастацтва нарадзiлась ў глыбокай старажытнасцi, i прычынай ягонага ўзнiкнення было iмкненне людзей да арганiзацыi свайго працоўнага досведу у славесных ды iншых знакавых, сымбалiчных формах.[1] З цягам часу няспынна ўдасканальвалiсь сродкi, мэтады стварэння мастацкiх твораў, узнiкалi новыя тэхналёгii i нават новыя вiды мастацтва. Гэта было звязана з агульным развiццём чалавечай цывiлiзацыi, прагрэсам навукi ды тэхнiкi. Але нязменным заставалась сутнасць мастацтва, яго галоўнае прызначэнне – эмацыйнае ўздзеянне на чалавека з мэтай выклiкаць адпаведную рэакцыю.

Па сваёй сутнасцi мастацтва мае эстэтычны характар. Эстэтычнасць – гэта здольнасць абудзiць пачуццё хараства, прынесцi мастацкую асалоду. Яна з’ўляецца неад’емнай ўласцiвасцю мастацтва, ягоным сутнасным зярном. Бо ягоная галоўная задача – выклiкаць у чалавека зацiкаўленую эмацыйна-асабовую рэакцыю, закрануць ягоную душу. Мастацкiя творы нельга успрымаць спакойна, холадна, выключна на свядома-рацыянальным узроўнi. Iх адметная рыса палягае ў тым, што яны ўздзейнiчаюць на пачуццёвую сфэру чалавечай свядомасцi, ў iх прэвалюе не аб’ектыўны, а суб’ектыўны бок. Нiводны мастацкi твор ня мае адназначнай iнтэрпрэтацыi, ён ня месцiць ў сябе абсалютную iсцiну. Кожны чалавек, у адпаведнасцi cа сваiм жыццевым досведам, ступенью эмацыйнай ўспрымальнасцi бачыць ў тым цi iншым творы нешта сваё, магчыма нават тое, што не закладалась першапачаткова ягоным стваральнiкам.

Звычайна ў мастацтвазнаўскай лiтаратуры выдзяляюць некалькi першасных функцый мастацтва. Апроч ўласна эстэтычнай, гэта пазнавальная, ацэначная ды функцыя самавыражэння. Асаблiвае значэнне мастацкай функцыi тлумачыцца тым, што без яе немагчыма выкананне iншых функцый, якiя таксама, кожная па-свойму, адыгрываюць вельмi важную ролю.

Мастацтва заўсёды гуляла ролю важнай сацыяльнай з’явы, было ня толькi вiдам дзейнасцi асобных людзей, адарваным ад штодзённага жыцця мiльёнаў шэраговых людзей, але непасрэдна датычылась гэтага жыцця, ўплывала на яго. Мастацтва, ў прыватнасцi ды найперш лiтаратура, ня толькi адлюстроўвала навакольную рэчаiснасць, чутка улаўлiваючы актуальныя тэндэнцыi грамадзкага жыцця, але i сама стварала павестку дня, фармавала свядомасць людзей, скiроўваючы iх думкi ў той цi iншы бок. Клясычны прыклад гэтага – вялiкая расейская лiтаратура XIX стагоддзя. У той час выбiтныя расейскiя пiсьменнiкi былi сапраўднымi ўладальнiкамi дум грамадзтва, найперш моладзi, якая вучылась на гэтых творах, з iх пазнавала жыццё, брала прыклады для падражання у асобе розных лiтаратурных герояў.

У той жа час, вялiкае сацыяльнае значэнне мастацтва абумоўлiвала ягоную выкрывальнiцкую сiлу. На эта звяртаў увагу М.Г.Чарнышэўскi, якi пiсаў, што «мастацкiя творы могуць мець значэнне прысуду з’явам жыцця».[2] У значнай ступенi гэтая тэза была адлюстраваннем поглядаў т.зв. рэалiстычнага напрамку у лiтаратуры, прадстаўнiкi якога лiчылi, што мастацтва, апроч сваёй эстэтычнай сутнасцi, мусiць служыць пэўным утылiтарным мэтам, несцi у сабе нейкi iдэалягiчны пасыл, рэагаваць на з’явы жыцця, выкрываць заганы навакольнай рэчаiснасцi. М.Горкi адзначаў, што «мастацтва ставiць сваёй мэтай перабольшваць добрае, каб яно стала яшчэ лепей, перабольшваць кепскае, каб яно выклiкала агiду». То бок мастацтва тут бачыцца сваеасаблiвай лупай, якая, быццам сонечные праменi, ўбiрае у сябе, акумулюе сацыяльную энэргiю, прадстаўляе рэчаiсныя факты жыцця у перабольшаным, нават гiпертрафiчным выглядзе, каб яскравей данесцi да спажыўца мастацкага твору тую цi iншую мастацкую задуму. Яна можа палягаць у тым, каб выклiкаць у чалавека станоўчыя пачуццi, замiлаванне хараством прыроды або чалавечых постацей, а можа наадварот, ставiць сваёй мэтай дамагчысь непрыязненнага стаўлення, пачуцця абурэння ды агiды. Наколькi гэтыя мэты будуць выкананыя, залежыць ад майстэрства творцы, трапнасцi ды таленавiтасцi ужытых iм мэтадаў ўздзеяння. Бо, як пiсаў той жа Горкi, «гераiчная справа патрабуе гераiчнага слова».[3] I калi пiсьменнiк ня здолее знайсцi найбольш яскравыя ды захапляльныя мастацкiя сродкi для выражэння сваёй думкi, яна ня атрымае водгуку ў сэрцы чытача, нават калi ў творы былi ўзнятыя нейкiя цiкавыя ды надзённыя тэмы.

Але ўсё гэта збольшага засталось ў мiнулым, страцiла актуальнасць ў нашых сённяшнiх варунках. Сёння можна канстатаваць, што мастацтва страцiла большасць сваiх былых функцый, ды увогуле змянiлась ягоная роля ў грамадзкiм жыццi. Можна выдзелiць некалькi ўзаемазвязаных чыннiкаў, якiя апасродкуюць падобны стан справаў:

1) iстотнае паскарэнне тэмпу жыцця, у звязку з чым у сучаснага чалавека проста няма часу на успрыняццё сур’ёзнага мастацтва, рэфлексiю над вечнымi пытаннямi быцця; ён аддае перавагу забаўляльным спосабам марнавання часу, шукае лёгкiх задавальненняў, хуткаплынных, негрунтоўных ўражанняў;

2) агульная камерцыялiзацыя амаль ўсiх сфэраў нашага сучаснага жыцця, што вельмi згубна адбiлась на мастацтве, якое таксама ператварылась на звычайны рынкавы тавар, жыве паводле жорсткiх рынкавых законаў.

Апошнi чыннiк прывёў да выцяснення, напрыклад, сапраўнай лiтаратуры белетрыстыкай, якая валодае вельмi нiзкiмi мастацкiмi якасцямi, але цалкам адпавядае патрэбам рынку, карыстуецца вялiзным попытам. У вынiку, зараз бадай немагчыма натрапiць на высокаякасны мастацкi твор, якi задавальняе ўсiм галоўным крытэрам сапраўднанга мастацтва. Такiя творы сёння збольшага un heureux hazard, выключэнне з правiл, адхiленне ад сучаснай нормы.

Нельга не звярнуць увагу на яшчэ адзiн, хiба не самы важны чыннiк. Справа у тым, што за апошнiя гады адбывалася вельмi iстотная, нават рэвалюцыйная падзея – змянiўcя спосаб успрыняцця чалавекам навакольнай рэчаiснасцi. Калi раней слова было асноўным носьбiтам iнфармацыi, на падставе якой у чалавека удавалась карцiна свету, то сёння яго месца заняў вобраз. Кажучы па-навуковаму, сёння мы назiраем перавагу вiзуальнага ряду над вэрбальным.[4] У сучаснага чалавека ужо сфармавалась клiпавае мысленне, што асаблiва яскрава бачна у маладога пакалення, якое атрымлiвае пераважную большасць iнфармацыi з тэлевiзара ды iнтэрнэта, у той час як раней галоўнымi крынiцамi iнфармацыi былi кнiгi ды газеты.

Падсумоўвуючы, можна сказаць, што сёння функцыi мастацтва звялiсь да забаўлення ды эмацыйнай разрадкi чалавека, якi ў штодзённым жыццi перажывае вельмi моцныя эмацыйныя перагрузкi. Умовы жыцця, якiя змяняюцца, патрабуюць змены спосабаў ажыццяўлення мастацкай дзейнасцi, пошуку новых формаў уздзеяння на людзей. Таму сёння мастацтва занятае ня столькi адукацыйнымi ды асветнiцкiмi праблемамi, колькi пытаннем пошуку найбольш эфектыўных формаў свайго iснавання. Магчыма, вырашыўшы гэтую экзiстэнцыйную задачу, яно урэшце вернецца да сваiх зыходных функцый. Прынамсi, застаецца толькi спадзявацца на гэта.

Cпiс лiтаратуры

1.Горкий М. Об искусстве – выступление на Первом Всесоюзном съезде срветских писателей 1934 г.

2.Есин А.Б. Принципы и приёмы анализа литературного произведения. – М., 2013

3.Шкраба Р.В. Беларуская савецкая лiтаратура. – Мiнск, 1981

4.Марцинклвская Т.Д. Искусство в современном мире – новые формы и новые старые механизмы воздействия / Культурно-историческая психология. – 2007, №2